Ян Павел ІІ. Святарства

Няма вялікага сэнсу пераймацца пытаннем, што было б, калі б малады Кароль не адказаў “Так” на Божае паклікане альбо ўступіў усё ж такі ў кармелітанскі закон. Трэба проста паглыбляць тое, што пасля сябе пакінуў Кароль Вайтыла, а пазней Ян Павел ІІ. Няхай сёння гаворыць толькі Ён аб сваім святрастве. Прапануем Вашай увазе фрагменты аўтабіяграфіі, калі Ян Павел ІІ быў ксяндзом, падрыхтаванай з нагоды 50-ых угодак святарскіх пасвячэнняў1.

Пакліканне з'яўляецца таямніцай Божага выбрання: Ня вы Мяне выбралі, а Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і радзілі плён, і каб плён ваш заставаўся (Ян 15,16.)

Маё святарскае пасвячэнне мела мейсца ў дзень, у які звычайна гэты сакрамэнт не ўдзяляецца, бо 1 лістапада абыходзім свята Усіх Святых і цэлая літургія Касцёла накіравана на перажыванне таямніцы Еднасці Святых і падрыхтоўку да дня Задушнага.

(...) Цырымонія гэтая пакінула глыбокі след ў маім святарскім жыцці. (...) Узначальваючы прыміцыйную святую Імшу ў крыпце св. Леанарда, я хацеў падкрэсліць маю жывую духоўную сувязь з гісторыяй народа, якая на Узвышшы Вавэльскім знайшла сваю асаблівую кандэнсацыю.

(...) Я ніколі не забуду ўражанняў маіх першых “рымскіх” дзён, калі ў 1946 годзе я пачаў знаёміцца з Вечным Горадам. (...) Кс. Кароль Казлоўскі, Рэктар Кракаўскай Семінарыі казаў мне неаднаразова, што для таго, хто мае шчасце затрымацца ў сталіцы хрысціянства, больш за навуку (дактарат з тэалогіі можна зрабіць усюды!) важным з’яўляецца навука самога Рыму. (...) Вось так маё святарства, мая тэалагічная і душпастырская фармацыя амаль ад самага пачатку ўпісаныя ў досвед Рыму.

(...) Мы маглі разам са Станіславам Старавейскім, з дазволам Кардынала Сапехі, падчас летніх канікул 1947 года наведаць (...) краіны (Бельгію, Францыю і Галандыю – К.П.). Такім чынам узбагаціўся мой досвед Еўропы. (...) Адносна найбольшую частку таго вакацыйнага часу я правёў у Бельгіі. На працягу месяца верасня 1947 года я быў душпастырам польскай каталіцкай місіі сярод шахцёраў блізка Шарлеруя. Гэта быў вельмі моцны досвед.

(...) Вяртаючыся з Бельгіі ў Рым, я меў шчасце першы раз наведаць Арс. (...) Ад клерыцкіх часоў я жыў пад уражаннем постаці пробашча з Арс (...). (...) Ад часу сутыкнення з яго постаццю я вынес перакананне, што святар рэалізоўвае неадемную істотную частку сваёй місіі праз канфесіянал.

(...) Калі я вярнуўся ў Кракаў, то знайшоў у Метрапалітарнай курыі першы “кірунак працы” – гэтак званую “аплікату”. (...) І так разпачалася мая першая душпастырская праца на першай парафіі (у вёсцы Неговіць – К.П.) Яна доўжылася ўсяго год і была напоўнена звычайнымі абавязкамі вікарыя і катэхэты. Мне запомнілася дабрыня як з боку настаўніцкага кола, так і з боку парафіянаў.

(...) Пасля мяне перавялі ў парафію св. Фларыяна ў Кракаве. Згодна з воляй пробашча, кс. пралата Тадэвуша Куроўскага, я распачаў катэхізацыю старэйшых класаў ліцэяў, а таксама душпастыства сярод студэнтаў вышэйшых школ.

(...) На працягу 1951 года, пасля двух гадоў працы ў парафіі св. Фларыяна, кс. арцыбіскуп Еўгэніюш Базяк, які пераняў кіраванне ў Кракаўскай архідыяцэзіі пасля смерці кардынала Сапехі, накіраваў мяне на навукову працу. (...) Гэта было звязана з пэўным абмежаваннем душпастырскіх заняткаў, да якіх так вельмі рвалася маё сэрца. Каштавала мне гэта, але адгэтуль маім працяглым клопатам было тое, каб аддаючыся навуцы, (...) не толькі не “забыцца” быць святаром, але каб гэта мне дапамагала быць ім з кожным разам усё паўней.

(...) Думаю таксама ў гэтыя дні аб людзях свецкіх, якіх Пан Бог паставіў на маім шляху святарскай і біскупскай паслугі. Яны сталі для мяне асаблівым дарам, за які не перастаю дзякаваць Божаму Провіду.

(...) У гэтым маім юбілейным сведчанні не можа не хапіць слова ўдзячнасці ў адрас цэлага польскага Касцёла. У ім нарадзілася і сталела маё святарства.





Кароль Вайтыла вікарый у вёсцы Неговіць, 1948 г.

Што гэта значыць быць святаром? Паводле св. Паўла святар з’яўляецца перад усім будаўніком Божых таямніцаў: “Дык вось, кожны павінен лічыць нас слугамі Хрыста і будаўнікамі Божых таямніц; ад будаўнікоў жа патрабуецца, каб кожны быў верны” (1 Кар 4, 1-2). этага выразу “будаўнік” не можна ніякім іншым замяніць. Яно мае глыбокія карані ў Евангеллі. (...) Будаўнік не з’ўляецца ўладальнікам. Ён з’яўляецца тым, якому ўладальнік даверыў сваю маёмасць, каб ім кіраваў справядліва і адказна.




Архіў Метрапалітарнай курыі, 1946.

“Святраскае пакліканне з’яўляецца містэрыяй. Гэта таямніца “асаблівага абмену” – admirable commercium – паміж Богам і чалавекам. Чалавек аддае Хрысту тое сваё чалавецтва, каб Ён мог Яго выкарыстаць як інструмент збаўлення. Хрыстос, у сваю чаргу, прымаючы гэты дар, ператварае гэтага чалавека ў сваё alter ego”.




На тэрасе Дому XX. Мар’янаў у Рыме, 1948 г. ( кс. Кароль Вайтыла трэці з правага боку).

“Хрыстос прыходзіць у Ерусалім, каб скласць крывавую Ахвяру Вялікай Пятніцы. Напярэдадні, падчас Апошняй Вячэры, устанаўлівае сакрамэнт гэтай Ахвяры. Выпавядае над хлебам і віном словы кансэкрацыі: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас аддаецца; (…) гэтая чара ёсць новы запавет у Маёй Крыві, якая за вас праліваецца; (…) гэта выконвайце на ўспамін пра Мяне”.

Які “успамін” тут маецца на ўвазе? (...) Маем тут дачыненне з “успамінам” у значэнні біблійным, якое робіць прысутным само здарэнне. Гэта ўспамін – прысутнасць!





Хрост у касцёле св. Фларыяна.

________________________________________________

1Ян Павел 2, Dar i tajemnica. W pięćdziesiątą rocznicę moich święceń kapłańskich, Кракаў 1996 г.


Паводле Каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі

p1

Кароль Вайтыла. Пакліканне

Чалавек прасласлаўляе Бога праз тое, што ідзе па жыцці за голасам свайго паклікання. Пан Бог кліча кожнага чалавека, а Яго голас пазнаецца ў душы дзіцяці: кліча да сужэнскага ці святарскага жыцця; кліча да законнага жыцця, ці да працы на місіях… Хто ведае?1

Гісторыя майго святарскага паклікання? Гэта гісторыя вядомая перш за ўсё самому Богу. Кожнае пакліканне да святарства ў сваёй глыбіні з’яўляецца вялікай таямніцай, з’яўляецца дарам, які бясконца пераўзвышае чалавека. Кожны з нас, святароў, выразна спатыкаецца з гэтым ва ўсім сваім жыцці. Праз гэты дар мы адчуваем, наколькі мы да яго не дарастаем. Пакліканне з’яўляецца таямніцай Божага выбару2, - так аб сваім пакліканні ўспамінаў Ян Павел ІІ у аўтабіяграфіі напісанай з нагоды 50-ых угодак святарскіх пасвячэнняў.

Шлях прыгатавання да святарства Кароля Вайтылы сягае бацькоўскай хаты. Маё семінарыйнае прыгатаванне да святарства было некалькі чаканым, перадузятым. У якімсці сэнсе ў гэтым бралі ўдзел мае бацькі, а асабліва мой бацька.

Час, калі фармавалася пакліканне Кароля, быў часам вайны. Пакліканне, якое выспявае ў такіх акалічнасцях, набірае новай вартасці і значэння. У адносінах да пашыраючагася зла і жудасцей вайны, сэнс святарства і яго місія ў свеце рабіліся для мяне надзвычайна празрыстымі і лёгкачытальнымі3.

Адным з найбольш значных, але таксама і цяжкіх перажыванняў была смерць бацькі, апошняга чалавека з (…) найбліжэйшай сям’і, 18 лютага 1941 г. Для мяне стала зразумела, што Хрыстос кліча мяне да святарства. Гэта не было для мяне зразумелым падчас здавання выпускных экзаменаў у школе. Гэта рабілася зразумелым паступова, паміж смерцю майго бацькі (люты 1941) і восенню 1942 г.4

Менавіта восенню 1942 г. Кароль вырашыў паступіць у Кракаўскую Духоўную Семінарыю, якая дзейнічала ў падполлі. Пачаў вывучаць тэалогію ў Ягелонскім універсітэце, які таксама вучыў студэнтаў падпольна. Адначасова працягваў працу на фабрыцы5. Рыхтаваўся да экзаменаў у вольны ад працы час, а таксама – наколькі гэта было магчымым – падчас працы на фабрыцы.6 (…) Першы пасляваенны год быў цалкам няпоўны. Нармальны год быў толькі год 1945/1946.7 Гэта другі раздзел майго студэнцкага досведу. (…) Як алюмн Кракаўскай Духоўнай Семінарыі, у першыя пасляваенныя гады я мог удзельнічаць у жыцці акадэмічнай супольнасці універсітэту, некаторы час нават быў намеснікам старшыні Братняй Дапамогі Студэнтаў Ягелонскага Універсітэта, ці, як трэба казаць, “Братняка”8.

Тайная семінарыя знаходзілася ў рэзідэнцыі арцыбіскупа ў Кракаве. Мітрапалітам у той час быў князь Адам Стэфан Сапега. Гэтая постаць мела вялікі ўплыў на Кароля. Мы ўсе, старэйшыя, так кажам: наш выхавацель, наш айцец, наш родны айцец.9 Божа аддзяч табе, Ксёндз Кардынал, за тое, чым ты быў для нас, для мяне, для ўсіх палякаў страшнага часу акупацыі10.

Ян Твардоўскі быў адным з тых, хто многа даў маладому Каролю. Свецкі чалавек, які ў парафіі, да якой належаў Кароль перад семінарыяй, займаўся наладжваннем кантактаў з моладдзю. “Ад яго я навучыўся паміж іншым элементарнай працы над сабой, што папярэдзіла тое, што я пасля знайшоў у семінарыі. Твардоўскі, які сам вучыўся на працах св. Яна ад Крыжа і св. Тэрэзы ад Езуса, першы раз увёў мяне ў гэтыя незвычайныя, як на мой цяперашні век, чытанні11. […] перадаў мне асабліва многа багаццяў сваёй душы, закаханай у самым Богу, і з багаццяў духоўнага жыцця, містычнага жыцця12.”

Сустрэча з думкай св. Яна ад Крыжа было першым з вялікіх духоўна-інтэлектуальных выдарэнняў. Кароль Вайтыла вывучыў іспанскую мову, каб мець магчымасць вывучаць тэксты містыка ў арыгінале. Пазней ён прысвяціў магістарскую і доктарскую працы св. Яну13.

Наступнай вялікай інтэлектуальнай падзеяй для Кароля была сустрэча з падручнікам метафізікі падчас вучобы. Без перабольшвання скажу, што свет, у якім я жыў да сёння дзякуючы інтуіцыі і эмоцый, ад гэтага часу быў пацверджаны і абгрунтаваны на глебе праўды самай глыбокай і ў той жа час самай простай. […] Гэтае інтэлектуальнае адкрыццё […] стварыла ў маёй галаве трывалую падставу для разумення Бога сваім розумам14.

Адным са святых, які паслужыў прыкладам для Кароля, быў святы Брат Альберт. Для мяне яго вобраз меў вырашальнае значэнне, таму што падчас майго ўласнага адыходу ад мастацтва, ад літаратуры і ад тэатра, я знайшоў у ім асаблівую духоўную падтрымку і прыклад радыкальнага выбару шляху паклікання. [...] Як малады святар, падчас вікарыяту ў св. Фларыяна ў Кракаве, я прысвяціў яму сваю драматычную працу пад назвай "Брат нашага Бога"15.

Адным з найбольш важных духоўных досведаў для Кароля была перабудова яго разумення набажэнства да Маці Божай. Дапамагла яму ў гэтым кніжачка св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфорт "Трактат аб сапраўднай адданасці Найсвяцейшай Панне Марыі." [...] "адданасць" Божай Маці, застаецца ўва Мне з тых часоў, дзейнічаючы неад'емнай часткай майго ўнутранага жыцця, маёй “духоўнай тэалогіі”
16. А менавіта тут пачынаецца папскі Totus Tuus17.

_______________________________________________________


1 Halo, urwisy! Tu mówi papież, Kielce 2000
2 Dar i tajemnica, Kraków 1996.
3 Там жа.
4 Nie lękajcie się, Rzym 1982.
5 Jan Paweł II. Autobiografia, Kraków 2003.
6 Nie lękajcie się, Rzym 1982.
7 Dar i tajemnica, Kraków 1996.
8 Uniwersytety w nauczaniu Jana Pawła II, Warszawa 1999.
9 Naucz nas być wolnymi. Czwarta pielgrzymka Jana Pawła II do Ojczyzny, warszawa 1995.
10 Z przemówienia z 16 czerwca 1999, wygłoszonego pod czas pielgrzymki do Polski.
11Dar i tajemnica, Kraków 1996.
12 Nie lękajcie się, Rzym 1982.
13 Jan Paweł II. Nasz wielki święty, Kraków 2013.
14 Nie lękajcie się, Rzym 1982.
15 Dar i tajemnica, Kraków 1996
16 Dar i tajemnica, Kraków 1996.
17 Jan Paweł II. Autobiografia, Kraków 2003.


Паводле Каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі

p1

Юнацтва Кароля Вайтылы. Нямецкая акупацыя: тэатр і праца

У наступнай частцы біяграфіі Кароля Вайтылы прадстаўляем вам час, які пакінуў вялікі след у сэрцы будучага папы.

Нягледзячы на тое, што навучанне маладога Кароля было перарвана на пачатку другога года, яго сувязь з літаратурай і са словам на гэтым не скончылася. Ад кастрычніка 1939 года Кароль Вайтыла вечарамі спатыкаўся ў доме Юльюша Кудрыньскага (1921-1994, польскі празаік, тэатральны і фільмовы крытык, перкакладчык твораў з ангельскай, нямецкай і французскай моваў), дзе з сябрамі чыталі вялікую польскую літаратуру. З той групы 22 красавіка 1941 года ўтварыўся Рапсадычны тэатр (пачаткова Тэатр жывога слова), кіраўніком якога быў Мечыслаў Катлярчык (1908-1978, польскі тэатральны рэжысёр, актор, драматург, літаратурны крытык, педагог), вадавіцкі сябра Кароля1. Таксама малады Кароль падчас нямецкай акупацыі намагаўся перш шмат чытаць і пісаць. Менавіта ў гэты перыяд балі створаны яго першыя літаратурныя творы2.

Спатканні тэатру адбываліся ў вузкім коле знаёмых, запрошаных гасцей і асабліва зацікаўленых літаратурай. Захаванне тайнасці вакол тых тэатральных спатканняў было неадлучальным, інакш пагражалі нам усім жорсткія пакаранні з боку акупацыйных уладаў – найбольш верагоднай была вывазка ў канцэнтрацыйны лагер. Я павінен сказаць, што ўвесь гэты асаблівы тэатральны досвед запісаўся глыбока ў маёй памяці, хоць ад пэўнага моманту я ўсвядомліваў, што тэатр не быў маім пакліканнем3.

Кароль Вайтыла ўсведамляў небяспеку, але, нягледзячы на гэта, не спыніў сваёй тэатральнай дзейнасці, а таксама ўдзелу ў Жывым Ружанцы. Акрамя гэтага ён ўзяў удзел у дзейнасці арганізацыі, якая выратавала жыццё тысячы габрэяў.

Ад верасня малады Кароль разпачаў працу ў кар’еры каля Кракава. Год пазней перайшоў да ачышчальні вады ў фабрыцы соды. Каб абараніцца перад вывазкай на прымусовую працу ў Германію я пачаў працаваць фізічна ў кар’еры, звязаным з

хімічнай фабрыкай Solvay4.

Гэты перыяд працы Ян Павел II у адным са сваіх інтэрв’ю назваў асаблівым дарам провіду Божага5. Ён пакінуў вялікі ўплыў ў фарміраванні будучага папы і паклаў пачатак шмат новым знаёмствам. Некаторыя з іх трывалі ў выглядзе перапіскі, калі ён быў ужо біскупам Рыму6.
Я спатыкаўся штодзённа з людзьмі цяжкай працы, пазнаў іх асяроддзе, іх сем’і, іх зацікаўленасці, людзкую каштоўнасць і годнасць. Асабіста я дазнаў ад іх шмат зычлівасці. Яны ведалі, што я студэнт, і што, калі только дазволяць абставіны, хачу вярнуцца да навучання. (...) Не раздражняла іх тое, што я прыносіў у працу кніжкі.
(...) Я пасябраваў шмат з кім з працаўнікоў. Неаднойчы яна запрашалі мяне да сваіх дамоў. Ужо будучы святаром і біскупам я хрысціў іх дзяцей і ўнукаў, благаслаўляў і сужэнствы і праводзіў шмат чые пахаванні7. (...) Я пазнаў рэчаіснасць іх жыцця, глыбокае чалавецтва таго жыцця, не гледзячы на прыхільнасці і грахі, прыналежныя аднаму ці другому8.

(...) З таго часу таямніца чалавека ўвайшла ў поле маіх рэфлексій і я пачуў сябе нястрымана абавязаным таму, каб бараніць годнасць кожнага чалавека9.


Адзін з паэтычных твораў, які адлюстроўвае час парцы ў кар’еры:

Słuchaj, kiedy stuk młotów miarowy i tak bardzo swój

przenoszę wewnątrz ludzi, by badać siłę uderzeń –

słuchaj, prąd elektryczny kamienistą rozcina rzekę –

a we mnie narasta myśl, narasta dzień po dniu,

że cała wielkość tej pracy znajduje się wewnątrz człowieka.

Twarda, pęknięta dłoń inaczej młotem wzbiera,

inaczej się rozwiązuje w kamieniu ludzka myśl –

kiedy energie ludzkie oddzielisz od sił kamienia

i przetniesz w właściwym miejscu – tętnicę pełną krwi.

O, popatrz, jak można miłować w takim gruntownym gniewie,

który wpada w oddechy ludzi jak rzeka od wiatru pochyła,

i nie dochodzi do głosu, tylko struny wysokie zerwie –

przechodnie pierzchają do bram –

ktoś głosem ściszonym powiedział: to jednak jest wielka siła.

Nie lękaj się. Sprawy ludzkie szerokie mają brzegi.

Nie wolno ich w ciasnym łożysku więzić nazbyt długo.

Nie lękaj się. Sprawy ludzkie stoją od wieków

w Tym, na którego patrzysz poprzez młotów miarowy stukot10.

_______________________________________________________

1Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.

2Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.

3Dar i tajemnica, Kraków 1996.

4Dar i tajemnica, Kraków 1996.

5Nie lękajcie się, Rzym 1982.

6Dar i tajemnica, Kraków 1996.

7Dar i tajemnica, Kraków 1996.

8L’Osservatore Romano” 1981.

9Nauczanie społeczne, warszawa 1982.

10www.apostol.pl.

Крыніцы: "Jan Paweł II. Autobiografia" wybrala i sklalaJustyna Kiliańczyk Zięba; "Jan Paweł II nasz wielki święty" Małgorzata Pabis.


Паводле Каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі

p1

Юнацтва Кароля Вайтылы. Універсітэцкія часы


Наступны фрагмент біяграфіі Кароля Вайтылы прысвечаны часу, які ён правёў на паланістыцы. Навуцы, якая не была доўгай, але пакінула шмат успамінаў і была вельмі змястоўнай. “Я, асабіста, з цягам часу, бачу ўсё лепш,

як шмат я маю дзякуючы ўніверсітэту:

замілаванне да праўды, паказанне шляхоў яе пошуку”1.


Дня 3 траўня 1938 года Кароль Вайтыла прыняў сакрамант канфірмацыі. Некалькі дзён пазней – 14 траўня – здаў экзамен сталасці і летам перасяліўся разам з татам ў Кракаў2. “Кракаў я лічыў і да сёння з нязменным пачуццём лічу “маім” горадам” 3.

У гэтым самым годзе Кароль распачаў вывучаць польскую філалогію на факультэце філасофіі Ягелонскага ўніверсытэта. Аднак скончыў ён толькі першы курс, бо 1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. 6 лістапада гэтага ж года немцы зліквідавалі ўніверсітэт, вывозячы яго прафесараў у канцэнтрацыйны лагер у Заксенхаўзен4.

Гэта быў толькі пачатак універсітэцкага досведу Кароля. “Ягелонскаму Універсітэту ў Кракаве я вінен навучанне і першы досвед ўніверсітэцкі. Досвед гэты выціснуў у маёй свядомасці і ўсёй асабовасці глыбокія сляды на цэлае жыццё”5. Не гледзячы на тое, што малады Кароль навучаўся ўсяго год на польскай філалогіі, ён змог вынесці з таго кароткага часу навукі каштоўныя веды. “Адкрываючы слова праз літаратуразнаўчае ці моўнае навучанне, я не мог не прыблізіцца да таямніцы Слова – гэтага Слова, аб якім штодзённа гаворым у малітве Анёл Панскі: “І Слова стала целам, і пасялілася між намі” (Ян 1, 14). Пазней я зразумеў, што гэтае навучанне на паланістыцы прыгатавала ўва мне грунт для іншага напрамку зацікаўленасцяў і навучання: маю на ўвазе філасофію і тэалогію”6.

Ужо будучы папай ён будзе ўспамінаць:
“Нашу глыбока запісаны ў маёй памяці гэты адзін год перадваеннага навучання: усё ўніверсітэцкае асяроддзе, прозвішчы вялікіх прафесараў, быць вучнем якіх я меў шчасце, твары калегаў, з якімі ў большасці мяне раздзялілі гады 1939-1945. (...) Хачу дадаць, што на гэтым гадавіку навучалася шмат літаратараў, паэтаў. Некаторыя з іх сёння (1979 год) з’яўляюцца вельмі вядомымі”7.

Малады Кароль пісаў таксама вершы. Падчас навукі на паланістыцы і некаторы час пасля ён наведваў спатканні літаратурнай групы і пісаў уласныя вершы. Першы томік яго твораў, якія пісаў яшчэ як быў вучням, а пасля ўжо студэнтам паланістыкі, меў назву “Рэнэсансавы псалтыр” і быў прысвечаны маме, Эміліі Вайтыле. Томік пабачыў свет ажно ў 1999 годзе, пасля згоды Яна Паўла.



Emilii, Matce mojej

Nad Twoją białą mogiłą

białe kwitną życia kwiaty –

– o, ileż lat to już było

bez Ciebie – duchu skrzydlaty –

Nad Twoją białą mogiłą,

od lat tylu już zamkniętą,

spokój krąży z dziwną siłą,

z siłą, jak śmierć – niepojętą.

Nad Twoją białą mogiłą

cisza jasna promienieje,

jakby w górę coś wznosiło,

jakby krzepiło nadzieję.

Nad Twoją białą mogiłą

klęknąłem ze swoim smutkiem –

o, jak to dawno już było –

jak się dziś zdaje malutkiem.

Nad Twoją białą mogiłą,

o Matko – zgasłe Kochanie –

me usta szeptały bezsiłą:

– Daj wieczne odpoczywanie –

__________________________________________

1Szósta podróż apostolska Jana Pawła II do Ojczyzny, Kraków 1997.

2Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.

3Jan Paweł II w Polsce 1979, 1983, 1987, Warszawa 1989.

4Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.

5Uniwersytety w nauczaniu Jana Pawła II, Warszawa 1999.

6Dar i tajemnica, Kraków 1996.

7Uniwersytety w nauczaniu Jana Pawła II, Warszawa 1999.


Паводле Каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі

p1

Маладосць Караля Вайтылы


Чарговы матэрыял пра Яна Паўла ІІ прысвечаны яго маладосці, вы даведаецеся, якія людзі паўплывалі на станаўленне маладога Кароля.

“І можна сказаць, што ўсё ў жыцці залежыць (…) ад сям’і, ад школы, ад бацькоў і сёстраў з братамі, ад школьных сяброў: важныя, канешне, таксама парафія, розныя моладзевыя арганізацыі”1.

Гімназійныя гады былі для Кароля часам навязвання глыбокіх адносінаў, якія трывалі ўсё жыццё. Асаблівымі яго сябрамі былі: Ежы Клюгер (1921-2011, інжынер, бізнэсмэн жыдоўскага паходжання) і Халіна Круліковска-Квятковска (польская акторка, педагог). Блізкі яму таксама быў ксёндз Казімеж Фіглевіч, які ў якасці вікарыя вадавіцкай парафіі вучыў гімназістаў рэлігіі2. “Вельмі моцна дзякую святарам, асабліва аднаму (…). На працягу ўсіх гэтых годоў маім спаведнікам і беспасрэдным духоўным кіраўніком быў кс. Казімеж Фіглевіч (…), які яшчэ ў хлапечыя гады сваёй вялікай прастатой і дабрынёй прыбліжаў мне Хрыста – а потым ведаў, у які момант мог як спаведнік сказаць мне: “Хрыстос паказвае табе шлях да святарства” 3.

 Папа часта ўспамінаў сваю сустрэчу з арцыбіскупам метрапалітам кракаўскім ксяндзом Адамам Стэфанам Сапегам, які наведваў вадавіцкую парафію, калі Кароль вучыўся ў гімназіі. “Мой катэхэта, ксёндз Эдвард Захэр, даў мне заданне прывітаць ксяндза метрапаліта. (…) Ведаю таксама, што пасля маёй прамовы арцыбіскуп спытаўся ў катэхэта, на які факультэт я збіраюся паступаць. Ксёндз Захэр адказаў: “Ідзе на паланістыку”. На што архібіскуп сказаў: “Шкада, што не на тэалогію” 4.



Аднак, ключавой асобай у хлапечых і маладых гадах для Кароля Вайтылы быў тата. Ён сачыў за рэлгійным і інтэлектуальным развіццём сына. Прывіваў яму зацікаўленасць гісторыяй Польшчы і жаданне падарожнічаць. Разам чыталі Святое Пісанне. Часта падарожнічалі да Зэбжыдоўскай Кальварыі і выбіралісяі на горныя шляхі. “Я з блізка глядзеў на яго жыццё, я ведаў, як ён умеў ад сябе патрабаваць, я бачыў, як ён станавіўся на калені да малітвы. Гэта было найважнейшым у тыя гады, якія так шмат значаць у час станаўлення маладога чалавека. Тата, які ўмеў ад сябе патрабаваць, у пэўным сэнсе не павінен ужо быў патрабаваць ад сына. Гледзячы на яго, я навучыўся, што трэба самому сабе ставіць патрабаванні і прыкладвацца да спаўнення ўласных абавязкаў” 5. Такая пазіцыя таты для маладога Вайтылы была “першай хатняй семінарыяй” 6.

______________________________________________

1. „L’Ossevatore Romano” 1988, nr.8.

2. Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.

3. A. Frossard, Nie lękacjie się, Rzym 1982, tłum. A.Turowiczowa.

4. Jan Paweł II, Dar i tajemnica, Kraków 1996.

5A. Frossard, Nie lękajcie się.

6A. Frossard, Nie lękajcie się.


Паводле Каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі

p1

Дзяцінства Кароля Вайтылы

У сувязі з кананізацыяй Яна Паўла ІІ 27 красавіка гэтага года заахвочваем звярнуць вашу ўвагу на цыкл матэрыялаў прысвечаных жыццю і святасці пантыфіка. Першы з іх прысвечаны дзяцінству Кароля Вайтылы.

“Я павінен сказаць, што тады, 18 мая 1920 года, (…) а дзевятай з раніцы, не было мяне яшчэ на свеце. Як мне пазней сказалі, я нарадзіўся апоўдні паміж пятай і шостай гадзінай. Больш-менш у гэтым часе, паміж пятай а шостай, толькі што пяцьдзесят восем гадоў пазней, я быў абраны на папу»1.

Кароль Юзаф Вайтыла нарадзіўся ў Вадавіцах. Тата, Кароль, быў ураднікам вайсковай адміністрацыі, маці, Эмілія, скончыла школу сясцёр Міласці Божай і займалася дзецьмі і домам. Два дні пасля нараджэння хлопчык быў ахрышчаны ў парафіяльным касцёле2.
“Хрост з’яўляецца паўторным нараджэннем з вышыні, не менш сапраўдным і рэальным чым народзіны да зямнога жыцця”3.

Кароль быў трэцім дзіцём у сям’і Вайтылаў. Аднак, яго сястра памярла нядоўга пасля нараджэння, некалькі гадоў перад прыйсцем у свет будучага папы. Брат Эдмунд (нар. у 1906), як успамінаў Ян Павел ІІ, “памёр на парозе працоўнай самастойнасці, заразіўшыся, як малады ўрач, цяжкім выпадкам скарлатыны, якая ў той час (1932г.) была смяротнай хваробай4. Калі Кароль меў дзевяць год адыйшла ў вечнасць яго маці. “Калі я ўвогуле жыву на свеце, то таму, што была яна, якая мне гэта жыццё дала”5 “Пасля яе смерці, а потым пасля смерці майго старэйшага брата, мы засталіся з Татам удваіх”6. Некалькі тыдняў пасля смерці маці малы Лёлек – бо так называлі яго крэўныя – прыступіў да Першай Святой Камуніі. “(…) незабывальнай сустрэчай з Панам Езусам з’яўляецца, без сумнення, Першая Святая Камунія, дзень, які ўспамінаецца як адзін з найпрыгажэйшых у жыцці. (…) Памятаю яшчэ той дзень, калі ў коле аднагодкаў я прымаў першы раз Эўхарыстыю ў маім парафіяльным касцёле”7.

У верасні 1926 Кароль Вайтыла распачаў навуку ў мужчынскай школе ў Вадавіцах. Быў дысцыплінаваным, вельмі здольным і добрым вучнем. Ад 1931 года Вайтыла працягваў адукацыю ў Дзяржаўнай Мужчынскай Гімназіі ў родным горадзе. Менавіта тады малады Вайтыла адкрыў асаблівую прыхільнасць да заняткаў польскай мовы. У той жа час прачнулася ў ім зацікаўленасць да паэзіі і тэатру. Таму ён пачаў хадзіць на сустрэчы тэатральнай групы8.
“… Я маю асаблівую ўдзячнасць для польскай школы, для настаўнікаў і выхавацеляў, якіх памятаю і сёння і кожны дзень за іх малюся. Тое, што я атрымаў у школьныя гады, да сённяшняга дня прыносіць плён у маім жыцці”9.

_______________________________________

1. Halo, urwisy! Tu mówi papież, Kielce 2000r.

2. Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.

3. Jubileuszowy rok odkupienia, Rzym 1985, homilia z 08.01.1984.

4. Jan Paweł II o Matce Bożej 1978-1998, Anioł Pański, Warszawa 1999, Anioł Pański z 22.05.1983.

5. Trzecia pielgrzymka Jana Pawła II do Polski, Poznań-Warszawa 1987, przemówienie z 13.06.1987.

6. Jana Paweł II o Matce Bożej 1978-1989, Anioł Pański.

7. Halo, urwisy! Tu mówi papież, Kielce 2000.

8. Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.

9. Pielgrzymka Jana Pawła II do Polski, 5-17 czerwca 1999, przemówienie z 14.06.1999.


Паводле Каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі

p1

Ян Павел ІІ аб святасці сям’і


Што гаварыў Святы Айцец аб святасці сям'і ў сваіх прамовах і гаміліях, можна даведацца з наступнага матэрыялу. Заахвочваем звярнуць вашу ўвагу.
“І прамовіў да іх: “Таму заставіць чалавек бацьку свайго і маці сваю і злучыцца са сваёю жонкай, і будуць дваіх адным целам” (Мц 19,5).
Сям’я – гэта шлях Касцёла. Сярод тых шматлікіх шляхоў сям’я з’яўляецца першым шляхам, і, з розных бакоў, найважнейшым. З’яўляецца агульным шляхам, у той сам момант шляхам асаблівым, адзіным і непаўторным, так як непаўторны кожны чалавек. Сям’я з’яўляецца тым шляхам, ад якога ён не можа адарвацца1.
Сям’я з’яўляецца першай і базавай школай грамадскай любові2.
Пакліканнем чалавечай асобы ёсць кахаць і быць каханай. (…) У ёй [сям’і] чалавек прымаецца безумоўна, без абавязку абгрунтавання сваёй прысутнасці. Чым больш хтосьці чуллівы і крохкі, тым пэўнейшы і мацнейшы становіцца, дзякуючы чуласці іншых. Там мы вучымся існаваць. Там паступова будуем нашу асабовасць. Таксама там адкрываем, што гэта не мы з’яўляемся цэнтрам сусвету; мы пазнаём глыбей іншых людзей, узбагачваючыся ўзаемна. Мы вучымся быць каханымі, кахаць бліжняга, кахаць сябе. Перажываем першыя спробы, канфлікты, цярпенне. Ці ж сям’я не з’яўляецца месцам, дзе любоў можа дасягнуць аж да “аддання свайго жыцця” за тых, каго кахаем, каб выкарыстаць словы самога Езуса. Таму яна падтрымлівае таго, хто перажывае шторм, вылечвае раны, яна таксама дазваляе пазнаць радасць, якая плыве з абавязковага панавання над сабой і праз добрыя адносіны з партнёрам і шчасце, вынікаючае з паяднання ў праўдзе. (…)
(…) Менавіта ў сям’і мы атрымліваем асабістую вольнасць і здольнасць меркавання, якія не дазваляюць нам упасць пад грамадзкім прэсам, неаднаразова згубным. Дзякуючы сталасці, развітай у хатнім асяроддзі, мы можам унесці пазітыўны ўклад у чалавечую і хрысціянскую гісторыю грамадства3.
Мы ведаем, што сям’я з’яўляецца першай і базавай чалавечай супольнасцю. З’яўляецца асяроддзем жыцця і асяроддзем любові. Жыццё цэлых грамадстваў, народаў, краін, Касцёла залежыць ад таго, ці сям’я сярод іх з’яўляецца сапраўдным асяроддзем жыцця і асяроддзем любові4.
(…) Сям’я паўстае тады, калі рэалізуе шлюбны запавет, які адкрывае сужэнцаў на пажыццёвую супольнасць любові і жыцця, дапаўняючыся спецыфічным спосабам праз нараджэнне нашчадкаў.
Сям’я, якая з любові дваіх бярэ пачатак, дзякуе запавету за сваю ўнутраную з’яднанасць, якую Хрыстос павысіў да ранга сакрамэнту. Свой характар супольнасці, больш, свае “камунійныя” уласцівасці сям’я чэрпае з гэтай базавай камуніі сужанцаў5.
____________________________________________
1List do rodzin, 1994.
2Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас марыйнага набажэнства, адпраўленага ў аэрапорце ў Мухоўцу, Катавіцэ 1983.
3Фрагмент гаміллі, прамоўленай у Маастрыхт, 14 мая 1985.
4Апэль Яснагорскі, Чанстахова 5 чэрвеня 1979.
5List do rodzin, 1994.

Крыніца: Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі


p1