Ян Павел II аб жанчынах і да жанчын

Жаночасць – гэта тэма, якой Ян Павел II – першы з пантыфікаў - прысвяціў вельмі шмат увагі. Першы з пантыфікаў прысвяціў жанчынам цэлую энцыкліку (Mulieris dignitatem, 1988 год). Ян Павел II – той, хто неаднойчы падкрэсліваў і захаплаўся “жаночым геніем”.

“Калі б ты ведала дар Божы” (Я 4,10) – гаворыць Езуc да самарытанкі падчас адной з тых задзіўляючых размоў, якія паказалі, якую вялікую пашану Хрыстос меў да годнасці кожнай жанчыны і да паклікання, праз якое яна можа ўдзельнічаць у Яго місіі1.

(...) На колькі ў найстарэйшым апісанні стварэння Адама і Евы (пар. Бц 2,4б-25) жанчына была створана “з рабра” мужчыны, то яна пастаўлена побач з ім як другое “я”, з якім ён можа – у адрозненні ад усялякіх іншых стварэнняў – весці партнёрскі дыялог. Такую самую перспектыву прымае іншае апісанне стварэння (Бц 1,26-28), у якім адразу сустракаем сцверджанне, што чалавек створаны паводле вобразу Бога з’яўляецца “мужчынай і жанчынай”: ” І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; стварыў мужчыну і жанчыну ” (Бц 1,27). Такім чынам выражаецца палавое адрозненне, а асабліва іх абавязковая камплементарнасць (узаемадапаўняльнасць). Можна сказаць, што святы аўтар хоча з націскам падкрэсліць, што канчаткова жанчына, ў ступені не меншай, чым мужчына, носіць у сабе падабенства да Бога. І што яна была створана паводле вобразу Бога ў тым, што з’яўляецца спецыфічным для яе асобы як жанчыны, а не толькі ў тым, што мае агульнага з мужчынай. Гэта роўнасць у разнастайнасці. Дасканаласць жанчыны не знаходзіцца ва ўпадабненні да мужчыны, прыняццю яго рысаў ажно да страты спецыфічных прыкмет жаночых: яе дасканаласць, якая дазваляе ёй таксама здабыць поспех і адносную аўтаномію, знаходзіцца ў тым, каб быць жанчынай, роўнай мужчыне, але іншай. Грамадства, а таксама Касцёл павінны прызнаваць роўнасць і самастойнасць жанчын2.

Сацыяльнае вучэнне Касцёла перад усім патрабуе, каб ў поўнай меры цанілася як праца, ўсё тое, што жанчына робіць у доме, уся дзейнасць маці і выхаваўцы. Гэта з’яўляецца вялікай працай. І гэтая вялікая праца не можа сацыяльна абясцэньвацца, яна павінна ўвесь час пераацэньвацца, калі грамадства не хоча сабе зашкодзіць.

У сваю чаргу – прафесійная праца жанчыны павінна разглядацца ўсюды і заўсёды з выразным аднясеннем да таго, што вынікае з паклікання жанчыны як жонкі і маці ў сям’і3.

Падзяка Пану Богу за Яго план, які вызначае пакліканне і місію жанчыны ў свеце, становіцца таксама канкрэтнай і безпасрэднай падзякай складзенай жанчынам, кожнай жанчыне за тое, што яна прадстаўляе ў жыцці чалавецтва.

(...) Мая падзяка жанчынам з’яўляецца настойлівым заклікам, каб усе, а асабліва дзяржавы і міжнародныя арганізацыі зрабілі ўсё, што з’яўляецца абавязковым для вяртання жанчынам поўнай пашаны іх годнасці і ролі. У сувязі з гэтым не магу не выразіць майго захаплення жанчынамі добрай волі, якія прысвяцілі сябе абароне сваёй жаночай годнасці, змагаючыся за асноўныя сацыяльныя, эканамічныя, палітычныя правы, і якія ўзяліся за гэтую адважную ініцыятыву ў перыяд, калі іх удзел лічыўся злачынствам, праявам недахопу жаночасці, праявам экзгібіцыянізму, а нават грахом!4

У Марыі праяўляецца ў поўнай ступені каштоўнасць дадзеная ў Божым плане асобе і місіі жанчыны. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова задумацца над антрапалагічнай каштоўнасцю фундаментальных аспектаў марыялогіі: Марыя з’яўляецца “поўнай ласкі” ад першай хвіліны свайго існавання, таму што была захаваная ад граху. У выразны спосаб шчодра надзеленая Божай ласкавасцю, Марыя з’яўляецца “дабраслаўлёнай паміж жанчынамі”, гэта пункт выхаду рэфлексіі на тэму сітуацыі жанчыны, з выключэннем усялякай нізкасці5.

Глядзіце на гэтую Жанчыну! Вучыцеся ад Яе, ад Марыі, праўды аб вашай годнасці, аб вашым пакліканні!6

________________________________________________________________________

1Фрагмент Апостальскага ліста Mulieris dignitatem аб годнасці і пакліканні жанчыны, 15 жніўня 1988.

2Фрагмент прамовы, выказанай падчас Аўдыенцыі генеральнай, 22 чэрвеня 1994.

3Фрагмент з прамовы да працаўнічак валаконнай фабрыкі ў Лодзі, 13 чэрвеня 1987.

4Фрагмент Ліста да жанчын A ciascuna di voi на IV Сусветную канферэнцыю аб становішчы жанчын ў Пекіне, Ватыкан, 29 чэрвеня 1995.

5Фрагмент прамовы, выказанай падчас Аўдыенцыі генеральнай, 22 чэрвеня 1994.

6Фрагмент з прамовы да працаўнічак валаконнай фабрыкі ў Лодзі, 13 чэрвеня 1987.

Паводле Каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі

p1