16 кастрычніка 1978 году а 18:44 вернікі, якія сабраліся на плошчы святога Пятра ў Ватыкане пачулі афіцыйнае паведамленне: «У нас ёсць Папа — ім стаў кардынал Караль Вайтыла, які абраў імя Ян Павел II».
Ян Павел II меў вялікую цікавасць да Беларусі. «Вядома, я вельмі хацеў бы ступіць на вашу зямлю, пабачыць Беларусь, якую я вельмі люблю». Менавіта ён стварыў паўнавартасную каталіцкую структуру ў Беларусі.
І гэты Папа першым стаў звяртацца два разы ў год па-беларуску да беларускага народу.