Няма вялікага сэнсу пераймацца пытаннем, што было б, калі б малады Кароль не адказаў “Так” на Божае паклікане альбо ўступіў усё ж такі ў кармелітанскі закон. Трэба проста паглыбляць тое, што пасля сябе пакінуў Кароль Вайтыла, а пазней Ян Павел ІІ. Няхай сёння гаворыць толькі Ён аб сваім святрастве. Прапануем Вашай увазе фрагменты аўтабіяграфіі, калі Ян Павел ІІ быў ксяндзом, падрыхтаванай з нагоды 50-ых угодак святарскіх пасвячэнняў1.

Пакліканне з'яўляецца таямніцай Божага выбрання: Ня вы Мяне выбралі, а Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і радзілі плён, і каб плён ваш заставаўся (Ян 15,16.)

Маё святарскае пасвячэнне мела мейсца ў дзень, у які звычайна гэты сакрамэнт не ўдзяляецца, бо 1 лістапада абыходзім свята Усіх Святых і цэлая літургія Касцёла накіравана на перажыванне таямніцы Еднасці Святых і падрыхтоўку да дня Задушнага.

(...) Цырымонія гэтая пакінула глыбокі след ў маім святарскім жыцці. (...) Узначальваючы прыміцыйную святую Імшу ў крыпце св. Леанарда, я хацеў падкрэсліць маю жывую духоўную сувязь з гісторыяй народа, якая на Узвышшы Вавэльскім знайшла сваю асаблівую кандэнсацыю.

(...) Я ніколі не забуду ўражанняў маіх першых “рымскіх” дзён, калі ў 1946 годзе я пачаў знаёміцца з Вечным Горадам. (...) Кс. Кароль Казлоўскі, Рэктар Кракаўскай Семінарыі казаў мне неаднаразова, што для таго, хто мае шчасце затрымацца ў сталіцы хрысціянства, больш за навуку (дактарат з тэалогіі можна зрабіць усюды!) важным з’яўляецца навука самога Рыму. (...) Вось так маё святарства, мая тэалагічная і душпастырская фармацыя амаль ад самага пачатку ўпісаныя ў досвед Рыму.

(...) Мы маглі разам са Станіславам Старавейскім, з дазволам Кардынала Сапехі, падчас летніх канікул 1947 года наведаць (...) краіны (Бельгію, Францыю і Галандыю – К.П.). Такім чынам узбагаціўся мой досвед Еўропы. (...) Адносна найбольшую частку таго вакацыйнага часу я правёў у Бельгіі. На працягу месяца верасня 1947 года я быў душпастырам польскай каталіцкай місіі сярод шахцёраў блізка Шарлеруя. Гэта быў вельмі моцны досвед.

(...) Вяртаючыся з Бельгіі ў Рым, я меў шчасце першы раз наведаць Арс. (...) Ад клерыцкіх часоў я жыў пад уражаннем постаці пробашча з Арс (...). (...) Ад часу сутыкнення з яго постаццю я вынес перакананне, што святар рэалізоўвае неадемную істотную частку сваёй місіі праз канфесіянал.

(...) Калі я вярнуўся ў Кракаў, то знайшоў у Метрапалітарнай курыі першы “кірунак працы” – гэтак званую “аплікату”. (...) І так разпачалася мая першая душпастырская праца на першай парафіі (у вёсцы Неговіць – К.П.) Яна доўжылася ўсяго год і была напоўнена звычайнымі абавязкамі вікарыя і катэхэты. Мне запомнілася дабрыня як з боку настаўніцкага кола, так і з боку парафіянаў.

(...) Пасля мяне перавялі ў парафію св. Фларыяна ў Кракаве. Згодна з воляй пробашча, кс. пралата Тадэвуша Куроўскага, я распачаў катэхізацыю старэйшых класаў ліцэяў, а таксама душпастыства сярод студэнтаў вышэйшых школ.

(...) На працягу 1951 года, пасля двух гадоў працы ў парафіі св. Фларыяна, кс. арцыбіскуп Еўгэніюш Базяк, які пераняў кіраванне ў Кракаўскай архідыяцэзіі пасля смерці кардынала Сапехі, накіраваў мяне на навукову працу. (...) Гэта было звязана з пэўным абмежаваннем душпастырскіх заняткаў, да якіх так вельмі рвалася маё сэрца. Каштавала мне гэта, але адгэтуль маім працяглым клопатам было тое, каб аддаючыся навуцы, (...) не толькі не “забыцца” быць святаром, але каб гэта мне дапамагала быць ім з кожным разам усё паўней.

(...) Думаю таксама ў гэтыя дні аб людзях свецкіх, якіх Пан Бог паставіў на маім шляху святарскай і біскупскай паслугі. Яны сталі для мяне асаблівым дарам, за які не перастаю дзякаваць Божаму Провіду.

(...) У гэтым маім юбілейным сведчанні не можа не хапіць слова ўдзячнасці ў адрас цэлага польскага Касцёла. У ім нарадзілася і сталела маё святарства.





Кароль Вайтыла вікарый у вёсцы Неговіць, 1948 г.

Што гэта значыць быць святаром? Паводле св. Паўла святар з’яўляецца перад усім будаўніком Божых таямніцаў: “Дык вось, кожны павінен лічыць нас слугамі Хрыста і будаўнікамі Божых таямніц; ад будаўнікоў жа патрабуецца, каб кожны быў верны” (1 Кар 4, 1-2). этага выразу “будаўнік” не можна ніякім іншым замяніць. Яно мае глыбокія карані ў Евангеллі. (...) Будаўнік не з’ўляецца ўладальнікам. Ён з’яўляецца тым, якому ўладальнік даверыў сваю маёмасць, каб ім кіраваў справядліва і адказна.




Архіў Метрапалітарнай курыі, 1946.

“Святраскае пакліканне з’яўляецца містэрыяй. Гэта таямніца “асаблівага абмену” – admirable commercium – паміж Богам і чалавекам. Чалавек аддае Хрысту тое сваё чалавецтва, каб Ён мог Яго выкарыстаць як інструмент збаўлення. Хрыстос, у сваю чаргу, прымаючы гэты дар, ператварае гэтага чалавека ў сваё alter ego”.




На тэрасе Дому XX. Мар’янаў у Рыме, 1948 г. ( кс. Кароль Вайтыла трэці з правага боку).

“Хрыстос прыходзіць у Ерусалім, каб скласць крывавую Ахвяру Вялікай Пятніцы. Напярэдадні, падчас Апошняй Вячэры, устанаўлівае сакрамэнт гэтай Ахвяры. Выпавядае над хлебам і віном словы кансэкрацыі: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас аддаецца; (…) гэтая чара ёсць новы запавет у Маёй Крыві, якая за вас праліваецца; (…) гэта выконвайце на ўспамін пра Мяне”.

Які “успамін” тут маецца на ўвазе? (...) Маем тут дачыненне з “успамінам” у значэнні біблійным, якое робіць прысутным само здарэнне. Гэта ўспамін – прысутнасць!





Хрост у касцёле св. Фларыяна.

________________________________________________

1Ян Павел 2, Dar i tajemnica. W pięćdziesiątą rocznicę moich święceń kapłańskich, Кракаў 1996 г.


Паводле Каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі