Чалавек прасласлаўляе Бога праз тое, што ідзе па жыцці за голасам свайго паклікання. Пан Бог кліча кожнага чалавека, а Яго голас пазнаецца ў душы дзіцяці: кліча да сужэнскага ці святарскага жыцця; кліча да законнага жыцця, ці да працы на місіях… Хто ведае?1

Гісторыя майго святарскага паклікання? Гэта гісторыя вядомая перш за ўсё самому Богу. Кожнае пакліканне да святарства ў сваёй глыбіні з’яўляецца вялікай таямніцай, з’яўляецца дарам, які бясконца пераўзвышае чалавека. Кожны з нас, святароў, выразна спатыкаецца з гэтым ва ўсім сваім жыцці. Праз гэты дар мы адчуваем, наколькі мы да яго не дарастаем. Пакліканне з’яўляецца таямніцай Божага выбару2, - так аб сваім пакліканні ўспамінаў Ян Павел ІІ у аўтабіяграфіі напісанай з нагоды 50-ых угодак святарскіх пасвячэнняў.

Шлях прыгатавання да святарства Кароля Вайтылы сягае бацькоўскай хаты. Маё семінарыйнае прыгатаванне да святарства было некалькі чаканым, перадузятым. У якімсці сэнсе ў гэтым бралі ўдзел мае бацькі, а асабліва мой бацька.

Час, калі фармавалася пакліканне Кароля, быў часам вайны. Пакліканне, якое выспявае ў такіх акалічнасцях, набірае новай вартасці і значэння. У адносінах да пашыраючагася зла і жудасцей вайны, сэнс святарства і яго місія ў свеце рабіліся для мяне надзвычайна празрыстымі і лёгкачытальнымі3.

Адным з найбольш значных, але таксама і цяжкіх перажыванняў была смерць бацькі, апошняга чалавека з (…) найбліжэйшай сям’і, 18 лютага 1941 г. Для мяне стала зразумела, што Хрыстос кліча мяне да святарства. Гэта не было для мяне зразумелым падчас здавання выпускных экзаменаў у школе. Гэта рабілася зразумелым паступова, паміж смерцю майго бацькі (люты 1941) і восенню 1942 г.4

Менавіта восенню 1942 г. Кароль вырашыў паступіць у Кракаўскую Духоўную Семінарыю, якая дзейнічала ў падполлі. Пачаў вывучаць тэалогію ў Ягелонскім універсітэце, які таксама вучыў студэнтаў падпольна. Адначасова працягваў працу на фабрыцы5. Рыхтаваўся да экзаменаў у вольны ад працы час, а таксама – наколькі гэта было магчымым – падчас працы на фабрыцы.6 (…) Першы пасляваенны год быў цалкам няпоўны. Нармальны год быў толькі год 1945/1946.7 Гэта другі раздзел майго студэнцкага досведу. (…) Як алюмн Кракаўскай Духоўнай Семінарыі, у першыя пасляваенныя гады я мог удзельнічаць у жыцці акадэмічнай супольнасці універсітэту, некаторы час нават быў намеснікам старшыні Братняй Дапамогі Студэнтаў Ягелонскага Універсітэта, ці, як трэба казаць, “Братняка”8.

Тайная семінарыя знаходзілася ў рэзідэнцыі арцыбіскупа ў Кракаве. Мітрапалітам у той час быў князь Адам Стэфан Сапега. Гэтая постаць мела вялікі ўплыў на Кароля. Мы ўсе, старэйшыя, так кажам: наш выхавацель, наш айцец, наш родны айцец.9 Божа аддзяч табе, Ксёндз Кардынал, за тое, чым ты быў для нас, для мяне, для ўсіх палякаў страшнага часу акупацыі10.

Ян Твардоўскі быў адным з тых, хто многа даў маладому Каролю. Свецкі чалавек, які ў парафіі, да якой належаў Кароль перад семінарыяй, займаўся наладжваннем кантактаў з моладдзю. “Ад яго я навучыўся паміж іншым элементарнай працы над сабой, што папярэдзіла тое, што я пасля знайшоў у семінарыі. Твардоўскі, які сам вучыўся на працах св. Яна ад Крыжа і св. Тэрэзы ад Езуса, першы раз увёў мяне ў гэтыя незвычайныя, як на мой цяперашні век, чытанні11. […] перадаў мне асабліва многа багаццяў сваёй душы, закаханай у самым Богу, і з багаццяў духоўнага жыцця, містычнага жыцця12.”

Сустрэча з думкай св. Яна ад Крыжа было першым з вялікіх духоўна-інтэлектуальных выдарэнняў. Кароль Вайтыла вывучыў іспанскую мову, каб мець магчымасць вывучаць тэксты містыка ў арыгінале. Пазней ён прысвяціў магістарскую і доктарскую працы св. Яну13.

Наступнай вялікай інтэлектуальнай падзеяй для Кароля была сустрэча з падручнікам метафізікі падчас вучобы. Без перабольшвання скажу, што свет, у якім я жыў да сёння дзякуючы інтуіцыі і эмоцый, ад гэтага часу быў пацверджаны і абгрунтаваны на глебе праўды самай глыбокай і ў той жа час самай простай. […] Гэтае інтэлектуальнае адкрыццё […] стварыла ў маёй галаве трывалую падставу для разумення Бога сваім розумам14.

Адным са святых, які паслужыў прыкладам для Кароля, быў святы Брат Альберт. Для мяне яго вобраз меў вырашальнае значэнне, таму што падчас майго ўласнага адыходу ад мастацтва, ад літаратуры і ад тэатра, я знайшоў у ім асаблівую духоўную падтрымку і прыклад радыкальнага выбару шляху паклікання. [...] Як малады святар, падчас вікарыяту ў св. Фларыяна ў Кракаве, я прысвяціў яму сваю драматычную працу пад назвай "Брат нашага Бога"15.

Адным з найбольш важных духоўных досведаў для Кароля была перабудова яго разумення набажэнства да Маці Божай. Дапамагла яму ў гэтым кніжачка св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфорт "Трактат аб сапраўднай адданасці Найсвяцейшай Панне Марыі." [...] "адданасць" Божай Маці, застаецца ўва Мне з тых часоў, дзейнічаючы неад'емнай часткай майго ўнутранага жыцця, маёй “духоўнай тэалогіі”
16. А менавіта тут пачынаецца папскі Totus Tuus17.

_______________________________________________________


1 Halo, urwisy! Tu mówi papież, Kielce 2000
2 Dar i tajemnica, Kraków 1996.
3 Там жа.
4 Nie lękajcie się, Rzym 1982.
5 Jan Paweł II. Autobiografia, Kraków 2003.
6 Nie lękajcie się, Rzym 1982.
7 Dar i tajemnica, Kraków 1996.
8 Uniwersytety w nauczaniu Jana Pawła II, Warszawa 1999.
9 Naucz nas być wolnymi. Czwarta pielgrzymka Jana Pawła II do Ojczyzny, warszawa 1995.
10 Z przemówienia z 16 czerwca 1999, wygłoszonego pod czas pielgrzymki do Polski.
11Dar i tajemnica, Kraków 1996.
12 Nie lękajcie się, Rzym 1982.
13 Jan Paweł II. Nasz wielki święty, Kraków 2013.
14 Nie lękajcie się, Rzym 1982.
15 Dar i tajemnica, Kraków 1996
16 Dar i tajemnica, Kraków 1996.
17 Jan Paweł II. Autobiografia, Kraków 2003.


Паводле Каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі